Республика Беларусь ищет своего гражданина на территории Карелии (фото)
"Мядзельскі райаддзел Следчага камітэта Беларусі адшуквае зніклага без вестак Івана Петрачэнку. Яму 24 гады. Ураджэнец вёскі Восава, пражываў у Мядзеле.
Напачатку кастрычніка 2014 года мядзелец паехаў на заробкі ў Расійскую Федэрацыю і да цяперашняга часу яго месцазнаходжанне невядомае.
Прыкметы Івана Петрачэнкі такія: на выгляд 20-25 год, рост каля 170 сантыметраў, сярэдняга целаскладу, твар круглы, вочы блакітныя, вушы сярэднія авальныя, плечы апушчаныя, валасы прамыя светла-русыя, памер абутку 41-42, голас глухі, маўленне выразнае, на правай руцэ ёсць невялікая радзімая пляма, на правым перадплеччы татуіроўка ў выглядзе малюнка (абстракцыя).
Іван Петрачэнка.
Іван Петрачэнка.
Быў апрануты ў карычневую куртку, цёмна-сінія джынсы, цёмна-шэры світар, светлыя шкарпэткі, чорныя туфлі.
Грамадзян, якія маюць інфармацыю аб магчымым месцазнаходжанні Івана Петрачэнкі, просім паведаміць у раённы аддзел Следчага камітэта Беларусі па нумары 8-01797- 55-8-64 або ў раённы аддзел унутраных спраў па нумарах 8-01797-55-4-71, 102", - говорится в сообщении родственников в группе "ЖДИ МЕНЯ. Поиск людей на территории Карелии".